Бінарны занятак: педагогіка побач с прыватнымі методыкамі


30 лістапада 2022 года у каледжы быў праведзены вучэбны занятак на тэму “Інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы ў дзейнасці настаўніка пачатковых классаў” для навучэнцаў группы 3НО20 спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” у нетрадыцыйнай форме – бінарны занятак.

Ён дазволіў аб’яднаць два сумежных вычэбных прадмета – “Педагогіка” і “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання”. Дадзены занятак быў падрыхтаваны выкладчыкамі каледжа – Чыкаванавай Кацярынай Анатольеўнай і Дзярновай  Аленай Валянцінаўнай. 
У першай частцы занятку навучэнцы узнавілі веды пра інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, іх ролю ў адукацыйным працесе. Зрабілі высновы наконт таго, што каб стаць паспяховым педагогам на сучасным этапе трэба валодаць інфармацыйнай культурай, павышаць свой узровень камп’ютэрнай граматнасці.
Практычная частка занятку была прысвечана фарміраванню прафесійных кампетэнцый навучэнцаў у межах вывучаемых прадметаў. Пад кіраўніцтвам Кацярыны Анатольеўены будучыя педагогі на практыцы пазнаёміліся з магчымасцямі і адукацыйным патэнцыялам праграмнага забяспячэння “Развіццё маўлення”, вылучылі шэраг гульняў, якія можна выкарыстоўваць у пачатковай школе пры навучанне грамаце (“Склады”, “Знайдзі літару”, “Растаў гукі”, “Канструктар”).  
Бінарны занятак дазволіў навучэнцам па-новаму зірнуць на тэарэтычную падрыхтоўку і ўсвядоміць, што вывучэнне матэрыялу неабходна для лепшага авалодання прафесіяй, паколькі навучанне дае магчымасць убачыць, як тэарэтычныя веды прымяніць на практыцы.

Чикованова Е.А. [2022-12-01]